Лепшыя рок-альбомы і хіты студзеня 2024
Прывітанне, сябры!
Узыходзячыя зоркі амерыканскай альтэрнатыўнай рок-сцэны Dead Poet Society развіваюць поспех дэбютнай плыткі "-!-" трохгадовай даўніны, выпусціўшы яшчэ больш збалансаваную і цікавую працу "Fission". Самі музыкі кажуць, што зрабілі стаўку найперш на пачуцці, а не на гучанне. Магу пацвердзіць, што матэрыял поўны жыцця і энергіі! Гучанне, дарэчы, таксама на ўзроўні! Так трымаць!
А вось 14-ы альбом знакамітых Green Day "Saviors" поўным жыцця не назавеш. Так, гучанне на вышыні, ёсць рыфы і мелодыі, якія чапляюць, але мяне не пакідае адчуванне, што музыкі асабліва не напружваліся. Як у футболе бываюць перамогі на класе, калі дастаткова гуляць у паўсілы, каб перамагчы, так і тут - большасць трэкаў выглядаюць хутчэй як якасна зробленыя накіды добрых ідэй, не развітых у нешта па-сапраўднаму неверагоднае. Тым не менш, гэта адзін з найлепшых альбомаў месяца.
Валійскі поп-панк гурт Neck Deep са сваёй аднайменнай пятай студыйнай працай таксама асабліва не напружваўся – правераная формула кароткіх, запальных і драйвовых поп-панкаўскіх тэм.
Яшчэ два нядрэнныя студзеньскія альбомы:
Ну і па традыцыі - хіт-парад месяцy: