12.03.2024 / 424 / Агляд навінак

Лепшыя рок-альбомы і хіты лютага 2024

Прывітанне, сябры!

Лепшым альбомам лютага, на думку нашай рэдакцыі, стала дзевятая кружэлка індзі-рок калектыва з Ванкувера Mother Mother "Grief Chapter". Даволі змрочная назва, як ні дзіўна, не адлюстроўвае настрой альбома, які можна апісаць так: мы ўсе калі-небудзь абавязкова памрэм - дык давайце ж браць ад жыцця ўсё, пакуль яшчэ ёсць магчымасць! Разнастайная, крэатыўная і таленавітая праца.

Таксама хацелася б адзначыць новую студыйную працу брытанскіх прагрэсіўных рокераў The Pineapple Thief "It Leads to This". Магчыма, не самы цікавы, але выключна прафесійны кантэнт - як заўсёды, іх вельмі прыемна слухаць.

Вось, напэўна, і ўсё. Як заўсёды - хіт-парад месяцy:





Падобныя матэрыялы:
Каментары (0):
avatar