13.04.2024 / 684 / Агляд навінак

Лепшыя рок-альбомы і хіты сакавіка 2024

Прывітанне, сябры!

Зноў спазняемся з вынікамі мінулага месяца - вы ўжо прабачце, занадта шмат неабходна было праслухаць матэрыялу. Па факце ж вартых альбомаў атрымалася зусім няшмат. Гэта той выпадак, калі часцяком у рэлізе ёсць усяго адзін-два нядрэнныя трэкі. Для добрага ж альбома іх трэба болей.

Лепшай пласцінкай месяца можна смела назваць восьмы студыйнік герояў майго юнацтва Sum 41 "Heaven: x: Hell". Гурт выступіў з заявай, што гэты альбом стане апошнім, а пасля развітальнага туру, які працягнецца да пачатку 2025-га, калектыў спыніць сваё існаваньне. Сам жа альбом падзелены на дзве часткі: "райская" поп-панкавая і металёвая "пякельная". У прынцыпе, у мяне Sum 41 заўсёды і асацыяваліся як металюгі, якія граюць панк, ці панкі, якія з радасцю гралі б хэві. Шкада, вядома, што такія гурты сыходзяць - але, хто, ведае, што нас чакае наперадзе, пажывем - пабачым.

Вось яшчэ спіс навінак, на якія варта звярнуць увагу:





Падобныя матэрыялы:
Каментары (0):
avatar