08.02.2025 / 72 / Агляд навінак

Лепшыя рок-альбомы і хіты студзеня 2025

Прывітанне, сябры!

Студзень звычайна не прыносіць шмат музычных вынаходстваў, так здарылася і ў гэты раз. Аднак, на фоне ўсеагульнага пост-святочнага здранцвення даволі яскрава вылучаецца свежы альбом амерыканскага супергурта L.S. Dunes - Violet. Супергурты – даволі цікавая з’ява, калі мацёрыя музыкі з розных вядомых гуртоў вырашаюць раптам сабрацца разам і зрабіць нешта асаблівае. Насамрэч часцяком нічога асаблівага не выходзіць - магчыма не хапае хіміі паміж знакамітымі ўдзельнікамі, магчыма нешта яшчэ. Але мне падаецца L.S. Dunes - прыемнае і даволі цікавае выключэнне.

Самыя гучныя імёны ў гурце – гітарысты Фрэнк Аера з My Chemical Romance, Трэвіс Стывер з Coheed and Cambria і вакаліст Энтані Грын з Circa Survive. Калі іх дэбютны альбом Past Lives (2022) падаўся даволі змрочным і дэпрэсіўным, то свежая праца больш збалансаваная і гарманічная. Больш за ўсё на гэтай плытцы мяне чапляе надзвычайны вакал і, вядома ж, агульная музычная атмасфера, якая дазваляе партыі голасу ззяць - то зліваючыся ў адно цэлае, то ўступаючы з ім ў жорсткую бойку. Увогуле - даволі круты альбом!

Што яшчэ варта паслухаць:





Каментары (0):
avatar