Лепшыя рок-альбомы і хіты сакавіка 2026
Прывітанне, сябры! Красавік ужо ў самым разгары, але мы, вядома ж, не забыліся на сакавік і яго лепшыя альбомы і хіты.
Myrath - Wilderness of Mirrors. Туніска-французскі гурт Myrath са сваім сёмым студыйным альбомам, які працягвае іх фірмовы стыль «Blazing Desert Metal» — спалучэнне прагрэсіўнага і паўэр-металу з паўночнаафрыканскімі і ўсходнімі матывамі.
Іх музыка стала больш кінематаграфічнай і тэатральнай, з шырокім выкарыстаннем аркестравых аранжыровак, дзесьці, нажаль, на шкоду прагрэсіўнаму складніку. Тэксты і атмасфера альбома, напоўненыя міфічнымі вайбамі, даследуюць мяжу паміж фантазіяй і рэальнасцю.
Сярод фанатаў і крытыкаў узнікла дыскусія наконт вокладкі альбома — некаторыя слухачы абвінавацілі гурт у выкарыстанні штучнага інтэлекту для яе стварэння, што выклікала хвалю незадаволенасці.
Don Broco - Nightmare Tripping. Пятая студыйныя праца брытанскага гурта Don Broco і, бадай, самая цяжкая па гучанню плытка ў кар'еры калектыва. Музыкі свядома адмовіліся ад аптымістычных нот на карысць «цяжкага манахромнага» гуку.
Альбом даследуе размытую мяжу паміж снамі і рэальнасцю, факусіруючыся на тэмах трывогі і эмацыйнай крохкасці.
Lou Gramm – Released. Легендарны голас гурта Foreigner выпусціў свой трэці і апошні сольны альбом. Так, 75-гадовы спявак заявіў, што 2026 год стане апошні ў яго кар’еры. Пасля запланаваных тураў ён сканцэнтруецца на сваім здароўі і сям’і.
Гэтая праца ўяўляе сабой унікальную калекцыю матэрыялаў, многія з якіх першапачаткова былі запісаны яшчэ ў канцы 1980-х гадоў. Цікава, чаму яны не пабачылі свет тады, бо на думку многіх некаторыя трэкі маглі б лёгка стаць хітамі 80-ых.
Black Label Society - Engines of Demolition. Дванаццаты студыйны альбом амерыканскага хэві-метал гурта Black Label Society. Пласцінка спалучае ў сабе традыцыйны «бульдозерны» цяжар з душэўнымі, амаль кантры-баладамі.
Альбом прасякнуты атмасферай пашаны да настаўніка і сябра фронтмэна Зака Уайльда — Озі Осбарна. Фінальны трэк «Ozzy’s Song» стаў кранальнай данінай памяці «Прынцу цемры» пасля яго смерці.
Што яшчэ варта паслухаць: