Лепшыя рок-альбомы і хіты кастрычніка - снежня 2022
Прывітанне, сябры!
Нас дастаткова доўга не было з вамі, але мы хутка вернемся! А пакуль падцягваем хвасты і дзелімся найлепшымі альбомамі кастрычніка-снежня 2022 года!
- Лепшы альбом кастрычніка: Polyphia - Remember That You Will Die
- Лепшы альбом лістапада: Операция Пластилин - Блэкаут
- Лепшы альбом снежня: Кино - 12_22
Трохі падрабязней пра гэтыя рэлізы глядзіце ніжэй, адразу пад хіт- і кліп-парадамі трох апошніх месяцаў 2022 года.
Альбом | Дата | Рэйтынг | Апісанне / Топ-3 трэка |
![]() Polyphia - Remember That You Will Die |
28-кас | Чацвёрты альбом тэхаскіх прагрэсіўных рокераў-інтсрументалістаў. Яны сталі яшчэ больш тэхнічнымі, часам я нават сумняваюся, што гэта ўвогуле рэальна сыграць. І нягледзячы на ўсю складанасць і шматслойнасць партый, іх музыка не перастае дыхаць, а мелодыі адразу ж аддрукоўваюцца ў памяці.
![]() ![]() ![]() |
|
![]() Операция Пластилин - Блэкаут |
25-ліс | Лідэр калектыва Анатоль Цароў так каментуе навінку: «Я не люблю гэты альбом, ён занадта хворы і брудны. Ён не пакідае ніякага святла ў канцы тунэля, таму што гэтага святла зараз не бачу я сам. Адзінае, чым мне падабаецца “Блэкаўт” - тым, што ён утрымлівае нейкі “нерв часу”. Гэта думкі чалавека, які апынуўся на руінах таго свету, які ён шмат гадоў ствараў, і якога больш не існуе. Гэты альбом разам з маёй сям'ёй і Богам, дапамаглі мне не звар'яцець».
![]() ![]() ![]() |
|
![]() Кино - 12_22 |
22-сне | Да 60-годдзя Віктара Цоя ўдзельнікі легендарнага калектыву, якія засталіся ў жывых, вырашылі сабрацца і перапісаць аранжыроўкі вядомых песень з ранніх альбомаў, дзе якасць запісу пакідала жадаць лепшага. Голас Цоя, само сабой, пакінулі. У выніку - знаёмыя песні ў прыемным гучанні.
![]() ![]() ![]() |
Падобныя матэрыялы:
Каментары (0):