Лепшыя альбомы 2022 года
Прывітанне, сябры!
Давайце ўспомнім якім быў музычны 2022 год. Лепшым альбомам, на маю думку стаў, вядома, зборнік кавераў “Byli, Jość, Budziem” ад беларускага рок-гурта Relikt. Таксама гэты год, адназначна, могуць занесці сабе ў актыў Billy Talent і RHCP, якія выдалі вельмі якасныя рэлізы.
На гэты раз спіс лепшых альбомаў года будзе невялікім - усяго 12 штук - па лепшым прадстаўніку кожнага месяца.
Месца | Альбом | Дата | Рэйтынг | Апісанне / Топ-3 трэка |
1 | ![]() Relikt - Byli, Jość, Budziem |
21-чэр | Беларускі рок-гурт выпусціў альбом с каверамі на кампазіцыі вядомых гуртоў і выканаўцаў з 1980-90-х: N.R.M., Мроі, ULIS, Бонды і іншых. «Многія раслі на беларускай музыцы, але, на жаль, з цягам часу старыя стужкі заціраюцца і аказваюцца на сметніку, а добрае забываецца. І ўсё ж так быць не павінна — трэба захоўваць тыя успаміны пра шчаслівую будучыню, якімі жылі таленавітыя беларусы, нашы гіганты, у часы, калі краіна дыхала паветрам Адраджэння», — адзначае бубнач Аляксандр Дземідзенка.
![]() ![]() ![]() |
|
2 | ![]() Billy Talent - Crisis of Faith |
21-сту | Дачакаліся! Пасля шасцігадовага чакання канадскія рокеры нарэшце выпусцілі свой чарговы студыйнік. Варта прызнаць, што стылістыка калектыву памякчэла, крыху зменшыла забіяцкі панкаўскі тэмп і стала больш разнастайнай – чаго вартая «адкрывашка» альбома, дзе гурт нырае ў абсалютна нязведаны для яе прагрэсіўны рок. Нягледзячы на змрочную назву кружэлкі «Крызіс веры», яе настрой у цэлым пазітыўны і напоўнены надзеяй. Рэкамендую - выдатны рэліз!
![]() ![]() ![]() |
|
3 | ![]() Red Hot Chili Peppers - Unlimited Love |
1-кра | Доўгачаканы 12-ы альбом знакамітага каліфарнійскага квартэта ў самым сваім класічным складзе – у групу вярнуўся гітарыст Джон Фрушантэ і прадзюсер Рык Рубін. І адразу пайшлі знаёмыя джэма-фанкавыя вібрацыі з ранніх пласцінак – адчуваецца, што музыкі кайфуюць ад уз'яднання. Гучанне проста на вышыні. Адзінае, чаго не хапіла - хітоў… Ды і колькасць прахадных трэкаў нават большая, чым на сярэднестатыстычным іх рэлізе. Тым не менш, тут усё роўна ёсць чым пажывіцца - вельмі рады іх новаму рэлізу.
![]() ![]() ![]() |
|
4 | ![]() Polyphia - Remember That You Will Die |
28-кас | Чацвёрты альбом тэхаскіх прагрэсіўных рокераў-інтсрументалістаў. Яны сталі яшчэ больш тэхнічнымі, часам я нават сумняваюся, што гэта ўвогуле рэальна сыграць. І нягледзячы на ўсю складанасць і шматслойнасць партый, іх музыка не перастае дыхаць, а мелодыі адразу ж аддрукоўваюцца ў памяці.
![]() ![]() ![]() |
|
5 | ![]() Ozzy Osbourne - Patient Number 9 |
9-вер | Вялікі і жудасны Озі не перастае здзіўляць - у свае 73 працягваючы штампаваць як гарачыя піражкі моцна збітыя альбомы. На свежым 13-ым рэлізе шматлікая колькасць запрошаных зорак: Эрык Клэптан, Тоні Аёммі, Джэф Бек, Зак Уайлд і многія-многія іншыя. Калі старэць, дык толькі так!
![]() ![]() ![]() |
|
6 | ![]() Ghost - Impera |
11-сак | 5-ая студыйная кружэлка загадкавага шведскага рок-гурта. У свой стылістычны кактэйль музыкі даволі арганічна дадалі ноткі 80-ых, месцамі загучаўшы як Bon Jovi, Def Leppard і нават Dio.
Канцэпт новага рэлізу прыйшоў да лідэра калектыву Тобіясу Форге пасля прачытання кнігі Цімаці Парсанса "Правіла імперый: тыя, хто іх пабудаваў, тыя, хто іх перажыў, і чаму яны заўсёды разбураюцца". Проста кашмар для рэваншыста!
![]() ![]() ![]() |
|
7 | ![]() Long Distance Calling - Eraser |
26-жні | 8-ая студыйная праца нямецкага інструментальнага пост-рок / пост-метал / прагрэсіўнага рок-гурта. Альбом раскрывае праблему знікаючых відаў, і кожны трэк прысвечаны пэўнай жывёліне на мяжы вымірання. Eraser (ласцік, знішчальнік) - чалавецтва, якое знішчае асяроддзе свайго існавання нібыта вірус. Вельмі якасная музыка, якая стварае настрой - рэкамендую слухаць на вялікай гучнасці.
![]() ![]() ![]() |
|
8 | ![]() Unwritten Law - The Hum |
29-ліп | Старэючыя каліфарнійскія панк-рокеры, вырашылі ўсё ж сабрацца і выпусціць альбом пасля 11-гадовага перапынку. Мяркуючы па невялікай колькасці праглядаў іх свежых відэа на ютубе, можна зрабіць выснову, што на іх забыліся. Я думаю, што рэліз у выніку атрымаўся настолькі суцэльным і цікавым, што папулярнасць не прымусіць сябе чакаць.
![]() ![]() ![]() |
|
9 | ![]() Frank Turner - FTHC |
11-лют | 9-ая сольная пласцінка брытанскага спевака і музыканта, якая адзначыла вяртанне да панкаўскіх каранёў. Вельмі суцэльны, нянудны (хоць і 20 трэкаў), эмацыйны і даволі інтэнсіўны рэліз. Пасля такіх альбомаў хочацца пакапацца ў тэкстах песень, пераасэнсаваць і абавязкова паслухаць іншыя кампазіцыі і альбомы артыста.
![]() ![]() ![]() |
|
10 | ![]() Three Days Grace - Explosions |
6-тра | 7-ы рэліз канадскага рок-квартэта. Даволі бяспечная праца, у тым плане, што музыкі выразна вытрымалі свае звыклыя стылістычныя рамкі. Іх пост-гранж качае гэтак жа добра, як і раней.
![]() ![]() ![]() |
|
11 | ![]() Операция Пластилин - Блэкаут |
25-ліс | Лідэр калектыва Анатоль Цароў так каментуе навінку: «Я не люблю гэты альбом, ён занадта хворы і брудны. Ён не пакідае ніякага святла ў канцы тунэля, таму што гэтага святла зараз не бачу я сам. Адзінае, чым мне падабаецца “Блэкаўт” - тым, што ён утрымлівае нейкі “нерв часу”. Гэта думкі чалавека, які апынуўся на руінах таго свету, які ён шмат гадоў ствараў, і якога больш не існуе. Гэты альбом разам з маёй сям'ёй і Богам, дапамаглі мне не звар'яцець».
![]() ![]() ![]() |
|
12 | ![]() Кино - 12_22 |
22-сне | Да 60-годдзя Віктара Цоя ўдзельнікі легендарнага калектыву, якія засталіся ў жывых, вырашылі сабрацца і перапісаць аранжыроўкі вядомых песень з ранніх альбомаў, дзе якасць запісу пакідала жадаць лепшага. Голас Цоя, само сабой, пакінулі. У выніку - знаёмыя песні ў прыемным гучанні.
![]() ![]() ![]() |
Падобныя матэрыялы:
Каментары (0):