Оззі Осбарн (1948-2025)
Учора пайшоў з жыцця адзін з самых таленавітых, эпатажных і ўплывовых рокераў у гісторыі. Ён пражыў яркае і насычанае жыццё, пакінуўшы пасля сябе велізарную спадчыну. Ён сышоў прыгожа — усяго праз некалькі дзён пасля свайго эмацыйнага фінальнага канцэрта-развітання.
Я заўсёды захапляўся яго голасам — моцным, роўным, заўсёды пазнавальным. Мне нават здавалася, што ён выкарыстоўвае нейкі эфект — настолькі спецыфічным ён быў.
Я пачаў слухаць Оззі прыкладна 25–30 гадоў таму, гэта быў альбом Ozzmosis (1995). Потым было знаёмства з яго раннімі альбомамі, пазнейшымі, і, вядома, з Black Sabbath — але Ozzmosis так і застаўся маім улюбёным у яго дыскаграфіі. О, як я любіў слухаць "Perry Mason" або "See You on the Other Side" на максімальнай гучнасці!
А ў студэнцкія часы многія рэпетыцыі з нашым гуртом заканчваліся маімі спробамі праспяваць "Mama, I'm Coming Home" — заўсёды няўдала, але вельмі весела.
У бліжэйшыя дні на нашым радыё будзе шмат Оззі. Таксама я зрабіў падборку з 30 маіх улюбёных яго трэкаў.
Спачывай з мірам, прынц цемры.