Лепшыя рок-альбомы і хіты лютага 2026
Прывітанне, сябры! Як звычайна, прадстаўляю вашай увазе найлепшыя альбомы мінулага месяца.
Relikt – Ramantyzm. Адзін з найлепшых беларускіх рок гуртоў са сваёй новай студыйнай працай. Мне заўсёды падабалася спалучэнне беларускага фальклёру з прагрэсіўнасцю, мнагаслойнасцю, меладычнасцю і драйвам у іх музыцы. І на гэтай плытцы Relikt працягвае рабіць сваю магію.
Зусім хутка музыкі зладзяць невялікі тур па Польшчы і Літве — не прапусціце!
Karnivool - In Verses. Гэта першая поўнафарматная праца аўстралійскага прагрэсіўнага калектыву за 13 гадоў пасля выхаду Asymmetry у 2013-м. Крытыкі, фаны – усе ў поўным захапленні. Некаторыя нават параўноўваюць значнасць гэтага рэлізу з вяртаннем гурта Tool пасля доўгай паўзы.
Складаныя рытмічныя малюнкі, эмацыйны вакал і атмасферныя гукавыя ландшафты – гэта ўсё можна знайсці на гэтым альбоме.
Story of the Year - A.R.S.O.N. Cёмая студыйная пласцінка аднаго з самых стабільных прадстаўнікоў пост-хардкор сцэны. Загаловак альбома разшыфроўваецца як "All Rage Still Only Numb". Гэта фраза адлюстроўвае эмацыйны стан чалавека, які спрабуе справіцца з унутраным выгараннем і гневам у сучасным свеце.
Удзельнікі гурта апісваюць альбом як адзін з самых цяжкіх у сваёй кар’еры. Ён спалучае агрэсіўныя рыфы, магутныя барабаны і частае выкарыстанне экстрэмальнага вакалу.
Big Big Train – Woodcut. 16-ая студыйная праца брытанскага калектыву і адной з самых амбіцыйных падзей у сучасным прагрэсіўным року. Гэта першы ў гісторыі гурта паўнавартасны наратыўны канцэптуальны альбом.
Альбом распавядае гісторыю Мастака (The Artist), які шукае творчае самавыяўленне праз мастацтва гравюры па дрэве. Гэта глыбокае даследаванне цяжару і радасці стварэння мастацтва, ахвярнасці і тонкай мяжы паміж натхненнем і вар'яцтвам.
Што яшчэ варта паслухаць: