Лепшыя рок-альбомы і хіты чэрвеня 2022
- Альбом месяцу: Relikt - Byli, Jość, Budziem
- Лепшая метал-плытка: Schandmaul - Knüppel aus dem Sack
- Самы роўны рэліз: Coheed and Cambria - Vaxis - Act II: A Window of the Waking Mind
- Прыемная нечаканасць: ATESTA - Fataĺna apošni
- Усе адценні року: Motionless in White - Scoring the End of the World
- Натхняльны альбом: Porcupine Tree - Closure/Continuation
- Суперплытка: Destroy Rebuild Until God Shows - Destroy Rebuild
Поўны спіс лепшых рок-альбомаў з міні-рэцэнзіямі і трыма топ-трэкамі да кожнага з іх глядзіце ніжэй, адразу пад хіт- і кліп-парадамі чэрвеня.
Альбом | Дата | Рэйтынг | Апісанне / Топ-3 трэка |
![]() Relikt - Byli, Jość, Budziem |
21-чэр | Беларускі рок-гурт выпусціў альбом с каверамі на кампазіцыі вядомых гуртоў і выканаўцаў з 1980-90-х: N.R.M., Мроі, ULIS, Бонды і іншых. «Многія раслі на беларускай музыцы, але, на жаль, з цягам часу старыя стужкі заціраюцца і аказваюцца на сметніку, а добрае забываецца. І ўсё ж так быць не павінна — трэба захоўваць тыя успаміны пра шчаслівую будучыню, якімі жылі таленавітыя беларусы, нашы гіганты, у часы, калі краіна дыхала паветрам Адраджэння», — адзначае бубнач Аляксандр Дземідзенка.
![]() ![]() ![]() |
|
![]() Schandmaul - Knüppel aus dem Sack |
10-чэр | 11-ая плытка нямецкага калектыву, які грае сярэднявечны фольк-рок і метал. Інструментальныя пройгрышы з удзелам дуды і колавай ліры - проста чароўныя. Кажуць, што тэксты, натхнёныя казкамі Братоў Грым, таксама вельмі прыгожыя - шкада, мой нямецкі не такі добры, каб атрымліваць асалоду ад іх ў поўнай меры.
![]() ![]() ![]() |
|
![]() Coheed and Cambria - Vaxis – Act II: A Window of the Waking Mind |
24-чэр | Амерыканскія прагрэсіўныя рокеры з працягам канцэпцыі, заснаванай на навукова-фантастычных коміксах, напісаных іх франтмэнам Клаўдыё Санчэсам. Занадта ўжо суцэльны і роўны альбом - настолькі, што выбар трох лепшых трэкаў кружэлкі ператварыўся ў складаную задачу.
![]() ![]() ![]() |
|
![]() ATESTA - Fataĺna apošni |
2-чэр | 2-гі поўнамаштабны альбом маладога беларускага рок-гурта, створанага ў 2018-ым. Адметнай асаблівасцю калектыву з'яўляецца тое, што вакалістка Ульяна Паўловіч, якая літаральна на днях атрымала атэстат аб заканчэнні школы, з'яўляецца дачкой басіста Аляксея Паўловіча. Самабытны і перспектыўны калектыў - будзем сачыць за імі далей.
![]() ![]() ![]() |
|
![]() Motionless in White - Scoring the End of the World |
10-чэр | 6-ты рэліз амерыканскай рок-групы цяжкай накіраванасці. Што самае цікавае - роскід стыляў настолькі шырокі, што тут сапраўды будзе чым пажывіцца кожнаму: ад лёгкага поп-року да найжорсткага метал- і дэд-кору. Крытыкам такі роскід не даспадобы, але музыкі ж не для іх стараюцца.
![]() ![]() ![]() |
|
![]() Porcupine Tree - Closure/Continuation |
24-чэр | Новы альбом пасля 13-гадовага перапынку. Гэты калектыў крытыкі назвалі «самым важным гуртом, які вы ніколі не чулі». Музыкі заўсёды знаходзіліся ў баку ад мэйнстрыму, што не перашкодзіла ім натхніць цэлае пакаленне калег прагрэсіўнага цэху. Што ж, здаецца, прыйшоў час зладзіць чарговы майстар-клас - каб не забывалі.
![]() ![]() ![]() |
|
![]() Destroy Rebuild Until God Shows - Destroy Rebuild |
17-чэр | Асаблівасць супергуртоў складаецца ў тым, што часта яны ўспыхваюць раптоўна, выпускаюць альбом і даволі хутка распадаюцца, або ставяць ўсё на працяглую паўзу. Што і адбылося ў выпадку з Destroy Rebuild Until God Shows (D.R.U.G.S.) - іх першы рэліз убачыў святло 11 гадоў назад, і вось, нарэшце, прыйшоў час для, на маю думку, вельмі годнага працягу.
![]() ![]() ![]() |
Похожие материалы:
Комментарии (0):