07.04.2025 / 30 / Агляд навінак

Лепшыя рок-альбомы і хіты сакавіка 2025

Прывітанне, сябры!

Было надта складана выявіць лепшы рок-альбом сакавіка – ёсць тры яскравыя рэлізы, якія заслугоўваюць называцца лепшымі і кожны па-свойму. Давайце па парадку.

Амерыканскія прагрэсіўныя рокеры Coheed and Cambria выпусцілі чарговы працяг канцэпцыі, заснаванай на навукова-фантастычных коміксах, напісаных іх франтмэнам Клаўдыё Санчэсам - Vaxis – Act III: The Father of Make Believe. Калі абстрагавацца ад канцэпцыі і ўспрымаць рэліз як самадастатковую працу, то яна сама па сабе ўжо робіць прыемнае ўражанне завершанасці. У гэтай сувязі зайздрошчу тым, хто ў кантэксце - для іх альбом набывае дадатковыя сэнсы, што, несумненна, узмацняе адчуванні.

Другі альбом зусім іншы. Гэта таксама амерыканцы – Giovannie and the Hired Guns. Стыль - сумесь альтэрнатывы, кантры і лацінскай музыкі. Іх новы альбом Quitter - гэта зборнік гісторый аб жыцці музыкаў у дарозе - вечарынкі, шкодныя звычкі, весялосць, але разам з тым - туга па хаце і сям'і.

Трэцяя плытка таксама не падобная на дзве папярэднія - гэта восьмы рэліз брытанскіх рокераў The Darkness - Dreams on Toast. Камедыйны рок, які базуецца на класічнай спадчыне Queen з элементамі AC/DC ды кантры. Слухаць іх лёгка - без вялікіх хітоў, але агульнае ўражанне безумоўна станоўчае.





Падобныя матэрыялы:
Каментары (0):
avatar