05.12.2023 / 521 / Агляд навінак

Лепшыя рок-альбомы і хіты лістапада 2023

Прывітанне, сябры!

Традыцыйна да канца лістапада заходняя музычная індустрыя сыходзіць у спячку, але пачатак месяца выдаўся даволі забіяцкім.

Найлепшае ўражанне зрабіў свежы рэліз гурта Dirty Honey – «Can't Find the Brakes». Каліфарнійскі квартэт, які грае класічны хард- і блюз-рок паспяхова спраўляецца з вядомым сіндромам другога альбома. І хоць матэрыял мне здаўся крыху менш захапляльным, чым на дэбютнай плытцы, адчуваецца, што музыкі узмужнелі ў сваіх шматлікіх турах і не збіраюцца спыняцца на дасягнутым. Пажадаем ім поспехаў!

Бразільскія металісты Angra пераадолелі сур'ёзную метку ў сваёй кар'еры - выйшаў іх 10-ы альбом «Cycles of Pain». Што мне асабліва падабаецца на ім - гэта разнастайнасць. Любіш паўэр метал балады - калі ласка; падабаецца прагрэсіўны метал - тут таксама ёсць, чым пажывіцца. Так, не зусім суцэльна, затое ўсім трохі дагадзілі.

Яшчэ спадабаўся новы рэліз калектыву LOUNA «Адваротны бок. Частка 2» з акустычнымі інтэрпрэтацыямі іх найлепшых песень. Ды і новы альбом Bad Wolves «Die About It» таксама вельмі нядрэнны.

Вось і ўсё, што мяне зачапіла ў лістападзе. Ніжэй слухайце і глядзіце падборку лепшых хітоў за мінулы месяц:





Падобныя матэрыялы:
Каментары (0):
avatar