Лепшыя альбомы 2023 года
Прывітанне, сябры!
Час азірнуцца на 2023 год і назваць яго лепшыя рок-альбомы. Вядома ж, я не мог не змясціць на вяршыні два беларускія эмігранцкія альбомы – яны засталіся для мяне ўспышкай святла ў гэтым увогуле даволі нудлівым музычным годзе. Дэталі глядзіце ніжэй. І зусім хутка будзе плэйліст лепшых рок-хітоў мінулага года.
Месца | Альбом | Дата | Рэйтынг | Апісанне / Топ-3 трэка |
1 | ![]() Leibonik - ТАМ |
Верасень | Лідэр калектыву з Беларусі Сяргей Башлыкевіч ужо амаль два гады жыве ў Нідэрландах. "ТАМ" - гэта эмігранцкі альбом, таму ён асабліва "заходзіць", усім, каму прыйшлося з'ехаць. «Адчуваю неабходнасць адрэфлексаваць тэму пераезду, пасля чаго можна будзе смела зноў вярнуцца да «тупых песень», - адзначае артыст.
![]() ![]() ![]() |
|
2 | ![]() Lavon Volski - Emihranty |
Верасень | Яшчэ адзін эмігранцкі альбом, які выйшаў сінхронна з рэлізам Leibonika, з-за чаго незаслужана застаўся ў ягоным цені. Эпічны зборнік гісторый, думак і надзей беларусаў, змушаных пакінуць родную старонку. Ізноў жа, мне, наваспечанаму эмігранту, гэта ўсё вельмі блізка. Асабліва парадаваў жаночы вакал у выкананні Кецеван Асраташвілі.
![]() ![]() ![]() |
|
3 | ![]() Def Leppard (with Royal Philharmonic Orchestra) - Drastic Symphonies |
Травень | Рок-ветэраны з Шэфілда вырашылі ўзяць прыклад з многіх заслужаных калег па рок-сцэне, і таксама запісаць свае лепшыя хіты пры падтрымцы сімфанічнага аркестра. Праца, безумоўна, заслугоўвае ўвагі – даўно знаёмыя і любімыя песні раскрыліся па-новаму і зайгралі новымі фарбамі.
![]() ![]() ![]() |
|
4 | ![]() Atreyu - The Beautiful Dark of Life |
Снежань | Металкор банда з Каліфорніі карміла сняданкамі сваіх фанаў увесь год, выпускаючы мін'ёны з порцыямі песень з новага альбома - і вось, нарэшце, выйшаў лонгплэй. І гэта найлепшае, што я ў іх чуў! Добры, збалансаваны матэрыял, не ідэальны, занадта прылізаны і вывераны, але грувовы і меладычны - як раз тое, што я люблю.
![]() ![]() ![]() |
|
5 | ![]() Foo Fighters - But Here We Are |
Чэрвень | Я, на самой справе, быў здзіўлены выхаду новага альбома ўжо на наступны год пасля раптоўнага скону барабаншчыка групы Тэйлара Хокінса. Але музыкі Foo Fighters вырашылі не браць працяглую паўзу і не ўпадаць у дэпрэсію, а ў сваю чаргу вылілі ўвесь смутак, тугу і злосць у новы матэрыял. Барабанную партыю выканаў сам Дэйв Грол, для якога 2022 год быў удвая трагічным - неўзабаве за Хокінсам памерла таксама яго маці. Альбом у выніку атрымаўся не меланхалічным і безвыходным, а даволі свежым і бадзёрым. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, калектыў робіць упэўнены крок наперад.
![]() ![]() ![]() |
|
6 | ![]() Greta Van Fleet - Starcatcher |
Ліпень | З кожным новым альбомам папулярызатары класічнага року амерыканскі гурт Greta Van Fleet робіць усё больш складаныя для ўспрымання кампазіцыі. Напэўна, таму некаторыя крытыкі не знайшлі час унікнуць як след у матэрыял і тут жа разнеслі яго ў пух і прах. Але варта паслухаць некалькі разоў і трэкі загучаць зусім па-іншаму, агаляючы хупавыя разынкі, старанна схаваныя музыкамі.
![]() ![]() ![]() |
|
7 | ![]() New Found Glory - Make The Most Of It |
Студзень | 12-ая студыйная праца амерыканскага поп-панк калектыву выйшла акустычнай. Справа ў тым, што матэрыял напісаны на фоне ракавага захворвання гітарыста Чэда Гілберта, таму было вырашана не распыляцца ў аранжыроўках і зрабіць усё максімальна проста. Атрымалася вельмі асабістая і кранальная гісторыя.
![]() ![]() ![]() |
|
8 | ![]() Dirty Honey - Can't Find the Brakes |
Лістапад | Каліфарнійскі квартэт, які грае класічны хард- і блюз-рок паспяхова спраўляецца з вядомым сіндромам другога альбома. І хоць матэрыял мне здаўся крыху менш захапляльным, чым на дэбютнай плытцы, адчуваецца, што музыкі узмужнелі ў сваіх шматлікіх турах і не збіраюцца спыняцца на дасягнутым. Пажадаем ім поспехаў!
![]() ![]() ![]() |
|
9 | ![]() Animal ДжаZ - Инь |
Сакавік | Гурт, які вельмі невыразна заяўляў сваю пазіцыю наконт вайны, паспрабаваў, нарэшце, зрабіць гэта праз свае песні. Спроба залічана.
![]() ![]() ![]() |
|
10 | ![]() Mammoth WVH - Mammoth II |
Жнівень | Неяк Эдзі Ван Хален сказаў, што яго сын іграе на ўсіх інструментах гэтак жа добра, як ён грае на гітары. Здаецца, і сапраўды так - Вольфганг Ван Хален выпускае ўжо другі альбом, увесь матэрыял, усе партыі якога сыграныя ім адным. Дзіўна роўная праца, але, нажаль, без яркіх хітоў.
![]() ![]() ![]() |
|
11 | ![]() Blink-182 - One More Time… |
Кастрычнік | Нядрэнны альбом выдалі амерыканскія панк-рокеры Blink-182, якія сабраліся ў сваім класічным складзе. Пласцінка называецца "One More Time...". Атрымалася нядрэнна! Адчуваецца, што музыкі засумавалі па сумеснай працы і накаўбасілі амаль два дзясяткі песень (хоць не сказаць, што гэта зрабіла альбом супер-разнастайным). Нейкіх стылістычных інавацый тут няма - гэта стары-добры Блінк з крыху больш сур'ёзнымі тэкстамі, крыху пастарэлымі галасамі і больш вылізаным гукам.
![]() ![]() ![]() |
|
12 | ![]() The Mars Volta - Que Dios Te Maldiga Mi Corazón |
Красавік | Амерыканскі прагрэсіўны рок-калектыў са сваёй 8-ай студыйнай працай, у якой матэрыял папярэдняга альбома "The Mars Volta" (2022) аранжыраваны ў акустычным лацінаамерыканскім варыянце. Па мне, атрымалася нашмат цікавей за арыгінал.
![]() ![]() ![]() |
|
12 | ![]() Godsmack - Lighting Up the Sky |
Люты | 8-ая кружэлка амерыканскага рок-квартэта. Па словах фронтмэна Салі Эрна - гэта найважнейшая праца калектыва, і яна стане апошняй у яго дыскаграфіі. Па мне так альбом добры на коску, але ніяк ні на тоўстую кропку. Пажывем - пабачым.
![]() ![]() ![]() |
Падобныя матэрыялы:
Каментары (0):