Лепшыя рок-альбомы і хіты са студзеня па верасень 2023
Прывітанне, сябры!
Ну вось мы і выбраліся з вакууму, у якім знаходзіліся апошні год. Гэта быў складаны час у псіхалагічным плане, шмат у чым такім яшчэ застаецца, але эміграцыя дазволіла нам крыху выдыхнуць і перазагрузіцца. Зноў захацелася слухаць новую музыку і неяк на яе рэагаваць. Наша радыё зноў у эфіры, і яно стала яшчэ лепшым. Яркія навінкі, якасны беларускі рок і правераныя часам рок-хіты - аснова цяперашняй ратацыі. Нам самім вельмі падабаецца - паспрабуй і ты!
Старанна праслухаўшы ўсе альбомы, якія выйшлі са студзеня па верасень гэтага года, мы абралі па лепшай пласцінцы кожнага месяца. Ну і, вядома, склалі хіт-парад найлепшых хітоў. Прадстаўляем вашай увазе!
| Альбом | Дата | Рэйтынг | Апісанне / Топ-3 трэка | 
![]() New Found Glory - Make The Most Of It  | 
Студзень | 12-ая студыйная праца амерыканскага поп-панк калектыву выйшла акустычнай. Справа ў тым, што матэрыял напісаны на фоне ракавага захворвання гітарыста Чэда Гілберта, таму было вырашана не распыляцца ў аранжыроўках і зрабіць усё максімальна проста. Атрымалася вельмі асабістая і кранальная гісторыя.
 Kiss the Floor
 Dream Born Again
 Watch the Lilies Grow | 
|
![]() Godsmack - Lighting Up the Sky  | 
Люты | 8-ая кружэлка амерыканскага рок-квартэта. Па словах фронтмэна Салі Эрна - гэта найважнейшая праца калектыва, і яна стане апошняй у яго дыскаграфіі. Па мне так альбом добры на коску, але ніяк ні на тоўстую кропку. Пажывем - пабачым.
 Lighting Up The Sky
 Red White & Blue
 Hell's Not Dead | 
|
![]() Animal ДжаZ - Инь  | 
Сакавік | Гурт, які вельмі невыразна заяўляў сваю пазіцыю наконт вайны, паспрабаваў, нарэшце, зрабіць гэта праз свае песні. Спроба залічана.
 Мир меняет цвет
 Моя вина
 Смайлик | 
|
![]() The Mars Volta - Que Dios Te Maldiga Mi Corazón  | 
Красавік | Амерыканскі прагрэсіўны рок-калектыў са сваёй 8-ай студыйнай працай, у якой матэрыял папярэдняга альбома "The Mars Volta" (2022) аранжыраваны ў акустычным лацінаамерыканскім варыянце. Па мне, атрымалася нашмат цікавей за арыгінал.
 Cerulea
 Graveyard Love
 Equus 3 | 
|
![]() Def Leppard (with Royal Philharmonic Orchestra) - Drastic Symphonies  | 
Травень | Рок-ветэраны з Шэфілда вырашылі ўзяць прыклад з многіх заслужаных калег па рок-сцэне, і таксама запісаць свае лепшыя хіты пры падтрымцы сімфанічнага аркестра. Праца, безумоўна, заслугоўвае ўвагі – даўно знаёмыя і любімыя песні раскрыліся па-новаму і зайгралі новымі фарбамі.
 Too Late For Love
 Bringin' On The Heartbreak
 Pour Some Sugar On Me | 
|
![]() Foo Fighters - But Here We Are  | 
Чэрвень | Я, на самой справе, быў здзіўлены выхаду новага альбома ўжо на наступны год пасля раптоўнага скону барабаншчыка групы Тэйлара Хокінса. Але музыкі Foo Fighters вырашылі не браць працяглую паўзу і не ўпадаць у дэпрэсію, а ў сваю чаргу вылілі ўвесь смутак, тугу і злосць у новы матэрыял. Барабанную партыю выканаў сам Дэйв Грол, для якога 2022 год быў удвая трагічным - неўзабаве за Хокінсам памерла таксама яго маці. Альбом у выніку атрымаўся не меланхалічным і безвыходным, а даволі свежым і бадзёрым. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, калектыў робіць упэўнены крок наперад.
 The Glass
 Hearing Voices
 Rescued | 
|
![]() Greta Van Fleet - Starcatcher  | 
Ліпень | З кожным новым альбомам папулярызатары класічнага року амерыканскі гурт Greta Van Fleet робіць усё больш складаныя для ўспрымання кампазіцыі. Напэўна, таму некаторыя крытыкі не знайшлі час унікнуць як след у матэрыял і тут жа разнеслі яго ў пух і прах. Але варта паслухаць некалькі разоў і трэкі загучаць зусім па-іншаму, агаляючы хупавыя разынкі, старанна схаваныя музыкамі.
 Fate Of The Faithful
 Sacred The Thread
 The Archer | 
|
![]() Mammoth WVH - Mammoth II  | 
Жнівень | Неяк Эдзі Ван Хален сказаў, што яго сын іграе на ўсіх інструментах гэтак жа добра, як ён грае на гітары. Здаецца, і сапраўды так - Вольфганг Ван Хален выпускае ўжо другі альбом, увесь матэрыял, усе партыі якога сыграныя ім адным. Дзіўна роўная праца, але, нажаль, без яркіх хітоў.
 Waiting
 Like a Pastime
 Better Than You | 
|
![]() Leibonik - ТАМ  | 
Верасень | Лідэр калектыву з Беларусі Сяргей Башлыкевіч ужо амаль два гады жыве ў Нідэрландах. "ТАМ" - гэта эмігранцкі альбом, таму ён асабліва "заходзіць", усім, каму прыйшлося з'ехаць. «Адчуваю неабходнасць адрэфлексаваць тэму пераезду, пасля чаго можна будзе смела зноў вярнуцца да «тупых песень», - адзначае артыст.
 Emigrant Song
 Cicha Nič
 Oj Zakuj | 
Падобныя матэрыялы:
 
Каментары (0):

Kiss the Floor







