Лепшыя рок-альбомы і хіты снежня 2023
Прывітанне, сябры!
Снежань падараваў нам два выдатныя альбомы. Па-першае, гэта Atreyu - "The Beautiful Dark of Life". Металкор банда з Каліфорніі карміла сняданкамі сваіх фанаў увесь год, выпускаючы мін'ёны з порцыямі песень з новага альбома - і вось, нарэшце, выйшаў лонгплэй. І гэта найлепшае, што я ў іх чуў! Добры, збалансаваны матэрыял, не ідэальны, занадта прылізаны і вывераны, але грувовы і меладычны - як раз тое, што я люблю.
Ну і я не мог абысці ўвагай Lavon Volski - «Лісты палітвязням». Лявон Вольскі больш за месяц таму запусціў у сваім ютуб канале праект, прысвечаны беларускім палітзняволенным. У Беларусі, напэўна, не засталося ўжо людзей, чые сваякі, сябры ці знаёмыя не прайшлі праз жорны так званага правасуддзя пасля 20-га года. Так, нехта ўжо адсядзеў, выйшаў і, хутчэй за ўсё, з'ехаў. Але многія працягваюць сядзець свае вялізныя тэрміны. Вось чаму так важна памятаць пра іх. Гэты альбом – падарунак ад музыкаў беларускім палітвязням на Каляды.
Так, яшчэ, вядома, ж варта згадаць Peter Gabriel - "I/O" - выдатны альбом для ўдумлівага праслухоўвання.
Ніжэй слухайце і глядзіце падборку лепшых хітоў за мінулы месяц: