12.10.2024 / 259 / Агляд навінак

Лепшыя рок-альбомы і хіты верасня 2024

Прывітанне, сябры!

Сярод усіх вераснёвых навінак я б вылучыў наступныя два альбомы:

Boston Manor – Sundiver
Eclipse - Megalomanium II

Абодва ў чымсьці падобныя - яны з'яўляюцца канцэптуальным працягам іх папярэднікаў. І, мабыць, на сённяшні дзень гэта лепшыя творы абодвух калектываў. Абодва зроблены з душой, з надрывам.

Зараз аб адрозненнях. Boston Manor і Eclipse усё ж стылістычна ў розных катэгорыях. Калі першыя больш схільныя да эксперыментаў і размыванню межаў паміж альтэрнатывай, эма і поп-панкам у сваёй музыцы, то другія - наадварот, сфакусаваныя на якасных хард-рокавых гімнах з прадказальнай структурай, у якой усё ж заўсёды знаходзіцца месца для прыемных нечаканасцяў.

Вось такія яны, найлепшыя альбомы верасня – такія падобныя і ўсё ж такія розныя.

P.S. Яшчэ, канешне, варта было б згадаць пра дэлюксавую версію леташняга альбома One More Time… ад Blink-182 – на ёй з'явілася некалькі новых выдатных трэкаў.





Падобныя матэрыялы:
Каментары (0):
avatar