Лепшыя рок-альбомы і хіты верасня 2025
Прывітанне, сябры!
Ух! У верасні выйшла вельмі шмат добрай музыкі — давайце разгледзім самыя крутыя альбомы і, вядома, скадзем наш традыцыйны хіт-парад.
Biffy Clyro – Futique. У гурта, якога называюць самым крутым брытанскім рок-калектывам на дадзены момант, адразу два юбілеі — 30 гадоў на сцэне і 10-ы альбом. Час зрабіць паўзу, панастальгаваць, падумаць пра вечнае і пра каштоўнасць шчаслівых момантаў у нашым жыцці. Назва альбома — неалагізм, утвораны са слоў future і antique. Фронтмэн Сайман Нейл раскрыў канцэпцыю рэлізу:
«Futique – гэта даследаванне ідэй, аб’ектаў і адносін, што існуюць у часе. Мы ніколі не ўсведамляем, што робім нешта ў апошні раз, і ў гэтым ёсць і прыгажосць, і сум».
Гэты рэліз — выдатнае пацверджанне таго, што нават праз 30 гадоў гурт застаецца свежым, поўным энергіі і ідэй. Выдатны альбом!
Beauty School Dropout – Where Did All the Butterflies Go? Гэта зусім іншая гісторыя. Дэбют маладых музыкаў з Каліфорніі — і вельмі круты дэбют! З аднаго боку — неўтаймаваная страсць, эмоцыі і энергія, уласцівыя маладым гуртам, а з другога — якаснае гучанне і ўмелыя аранжыроўкі. З другім, хутчэй за ўсё, добра дапамог знакаміты прадзюсар Ніл Аврон, які працуе з Linkin Park, Yellowcard, Fall Out Boy і многімі іншымі.
Віншую з класным дэбютам і жадаю поспехаў хлопцам!
Amorphis – Borderland. 15-ы рэліз вядомага фінскага гурта — гэта сумесь прагрэсіўнага металу і меладычнага дэт-металу з фінскім фальклорам. Альбом лягчэйшы і пазітыўнейшы за папярэднія працы, больш даступны і адкрыты для шырокай аўдыторыі, што ні ў якім разе не абясцэньвае яго — глыбіня, складанасць і мудрагелістасць, уласцівыя прагрэсіўнай музыцы, нікуды не зніклі.
Twenty One Pilots – Breach. 8-ы альбом амерыканскага дуэта зараз б’е рэкорды продажаў па ўсім свеце. Музыкі працягваюць эксперыментаваць са змяшаннем поп-року, альтэрнатывы, хіп-хопу і электра-попу. І калі пара папярэдніх альбомаў былі даволі слабыя, то гэтая праца сапраўды ўдалася.
Што яшчэ варта паслухаць: