Лепшыя рок-альбомы і хіты лютага 2022
Цяжка займацца музыкай, калі ідзе вайна… На гэты раз не будзе вялізных падрабязных спісаў, будуць толькі лепшыя з лепшых.
Поўны спіс лепшых рок-альбомаў з міні-рэцэнзіямі і трыма топ-трэкамі да кожнага з іх глядзіце ніжэй, адразу пад хіт- і кліп-парадамі лютага.
Альбом | Дата | Рэйтынг | Апісанне / Топ-3 трэка |
![]() Frank Turner - FTHC |
11-лют | 9-ая сольная пласцінка брытанскага спевака і музыканта, якая адзначыла вяртанне да панкаўскіх каранёў. Вельмі суцэльны, нянудны (хоць і 20 трэкаў), эмацыйны і даволі інтэнсіўны рэліз. Пасля такіх альбомаў хочацца пакапацца ў тэкстах песень, пераасэнсаваць і абавязкова паслухаць іншыя кампазіцыі і альбомы артыста.
![]() ![]() ![]() |
|
![]() Amorphis - Halo |
11-лют | Масцітыя фінскія металісты на сваім новым альбоме працягваюць чэрпаць натхненне з міфалогіі і дахрысціянскага эпасу свайго народа. Вельмі складаны, разнастайны і неаднародны матэрыял. «Я спадзяюся, што гэты альбом кіне выклік слухачам, і ім давядзецца паслухаць яго пару разоў. Спадзяюся, што гэта не той альбом, які вы паслухаеце разок і забудзеце», - Томі Йоўтсэн, вакаліст Amorphis.
![]() ![]() ![]() |
|
![]() As It Is - I Went to Hell and Back |
4-лют | Трансатлантычны эма-поп-панк калектыў са сваім чацвёртым альбомам, гучанне якога ўзбагацілася элементамі хардкорнай брутальнасці. На мой погляд - гэта вельмі ўдалы і правільны крок у развіцці калектыву.
![]() ![]() ![]() |
|
![]() Bad Omens - The Death of Peace of Mind |
25-лют | Атмасферны сінтэзатарны металкор - такое стылістычнае пераўтварэнне здзейсніў амерыканскі калектыў Bad Omens на сваёй трэцяй пласцінцы. Атрымалася цікава, магчыма, зашмат філераў, але ў цэлым - годны альбом.
![]() ![]() ![]() |
Падобныя матэрыялы:
Каментары (0):