Лепшыя рок-альбомы і хіты сакавіка 2022
Спустошанасць і нявызначанасць… Арэлі, якія далі клін ў найніжэйшай кропцы. І толькі надвор'е цалкам адпавядае стану рэчаў… Іранічна, што найлепшыя альбомы сакавіка ў асноўным якраз пазітыўныя – павінен жа быць баланс.
Поўны спіс лепшых рок-альбомаў з міні-рэцэнзіямі і трыма топ-трэкамі да кожнага з іх глядзіце ніжэй, адразу пад хіт- і кліп-парадамі сакавіка.
Альбом | Дата | Рэйтынг | Апісанне / Топ-3 трэка |
![]() Ghost - Impera |
11-сак | 5-ая студыйная кружэлка загадкавага шведскага рок-гурта. У свой стылістычны кактэйль музыкі даволі арганічна дадалі ноткі 80-ых, месцамі загучаўшы як Bon Jovi, Def Leppard і нават Dio.
Канцэпт новага рэлізу прыйшоў да лідэра калектыву Тобіясу Форге пасля прачытання кнігі Цімаці Парсанса "Правіла імперый: тыя, хто іх пабудаваў, тыя, хто іх перажыў, і чаму яны заўсёды разбураюцца". Проста кашмар для рэваншыста!
![]() ![]() ![]() |
|
![]() Placebo - Never Let Me Go |
25-сак | Брытанскі культавы рок-гурт вярнуўся пасля 8-гадовага зацішша. Калі раней музыкі нараджалі большасць песень проста ў студыі, то зараз працэс цалкам змяніўся – трэкі старанна прадумваліся загадзя, адсюль і значныя ўскладненні ў аранжыроўках, накладаннях і г.д. Так, па музыцы пытанняў няма - гучанне выдатнае, з захаваннем вядомага стылю і прыўнясеннем цікаўных нюансаў. Але вось чамусьці мала тэм, якія чапляюць - тое, чым раней заўсёды славіўся Placebo. Тым не менш, цалкам удалы рэліз.
![]() ![]() ![]() |
|
![]() Bryan Adams - So Happy It Hurts |
11-сак | Новы альбом непапраўнага рамантыка і аптыміста з Канады ў тым фільме жахаў, у якім мы зараз знаходзімся, выглядае крыху недарэчна. «Я проста нічога не магу з гэтым зрабіць. Я аптыміст, нягледзячы на тое, што адбываецца навокал. У мяне ёсць сталае адчуванне таго, што ўсё будзе добра», - заяўляе Браян.
![]() ![]() ![]() |
|
![]() Weezer - SZNZ: Spring (EP) |
20-сак | Амерыканскі рок-калектыў не стамляецца рэгулярна радаваць сваіх прыхільнікаў свежымі працамі. На гэты раз яны задумалі серыю з чатырох міні-альбомаў - па адным на кожную пару года. Адсылка да Вівальдзі? Прынамсі, не па размаху – «вясна» ў музыкаў атрымалася занадта легкаважная, без запамінальных матываў і канцэпцый – але ўсё ж гэта Weezer, а значыць прыемнае праслухоўванне гарантавана.
![]() ![]() ![]() |
Падобныя матэрыялы:
Каментары (0):